Главная Шпаргалка Белорусский язык

 

 
Белорусский язык
Шпаргалки - Шпоры

26 Скланенне назоўнікаў у множным ліку, роднага склона.

У родным склоне з канчаткамі: -ош, -еў, -аў, -яў ужываюцца:

1)большасць назоўнікаў муж. і ніякага роду 2 скланення (лугоў,краеў).

2)наз. ж.р. з чыстай асн.(рэчаў, далаў)

3)большасць множналіковых наз.(фінансаў, джунгляў)

Нулявы канчатак маюц:

1)большасць наз. ж.р. 1 склона з асновай на адзін зычны(бяроз, вуліц)

2)наз. ж.р. на ч,к,х (ног, рук, кніг)

3)наз ж.р. на б, л, в, м (асоб, моў)

4)множналіковых наз. з суффіксам -ін, -іц і са збегальн. Зычных у аснове, калі паміж імі паяўляецца збеглы галосны (сутак)

Варыянтныя канчаткі: -оў, -еў, -аў, -яў, або нулявы:

1) наз. м.р., назвы адз. Вымяр., некаторых парных прадметаў і некаторых нацыянальнасцей (раз(разоў), цыгагн (цыганаў))

2)назоўнікі ніякага і ж. Рода са збегам зычных у аснове (гнезд (гнездаў))

Канчаткі -ей, -эй, -ай, маюць:

1)большасць наз. Ж.р. з чыстай асновай 3 склона (гусей, начэй)

2)некаторыя множналіковыя назоўнікі (дзвярэй, грошай)

27 Прыметнік.

Кампаратыў (выйшая ступень параўнання) утвар. Пры дапамозе суф. -ейш(-эйш), -ш (вялікі-большы). Часта блытаюць вышэйшую ступень параунання ад прыслоўяў і ад прыметніка. Асабліва ў перакладах з рускай мовы, паколькі ў рускай мове гэтыя формы падобныя. Агульн. Правілу ўтварэння форм вышэйшай ступені параўнання падпарадкоўв. Прым. малады, стары пры абазначэнні ўзросту. Ад кампаратываў неабходна адрозніваць прым. малодшы, старшы ў тэрміналагічных спалучэннях тыпу: ( старшы лейтынант), а таксама прым. малодшы і старшы ў значэнні больш позні паводле часў свайго з'яўлення, якія не маюць значэння вышэйшай ступені параўнання.

Складаныя формы найвышэйшай ступені параўнання утвараюцца шляхам спалучэння:

1)займ. самы+якасны прым. шчаслівы; + шчаслівейшы(простая форма кампаратыва); + найшчаслівейшы (простая форма найвышэйшай ступені параўнання)

2)найбольш (найменьш) + просты (якасны прыметнік)

У сказ ступень параўнання ўводзіццатолькі з прыназоўнікам за.

28 Лічэбнік як часціна мовы

Лічэбнік - часціна мовы, якая абазначае аб-страктныя лікі, колькасць, сукупнасць ці парадак прадметаў пры лічэнні: адзін, два, сем; тры вучні, двац-

Ічп

цаць чалавек, адна пятая лугу; двое саней, трое клоп-чыкаў; пяты ўрок, другі месяц.

Паводле значэння лічэбнікі падзяляюцца на коль-касныя і парадкавыя.

Колькасныя лічэбнікі адказваюць на пытанне колькі? У спалучэнні з назоўнікамі яны абазнача-юць колькасць прадметаў, асоб: дзесяць сталоў, два-наццаць кніг, сем вучняў або пэўную частку: адна трэцяя поля. Без назоўнікаў колькасныя лічэбнікі абазначаюць абстрактныя (адцягненыя) лікі і ўжыва-юцца ў матэматыцы: дванаццаць дзеліцца на тры. Як чыстыя назвы колькасці яны маюць адпаведныя лічбавыя абазначэнні: 12 : 3=4, 1254.

Колькасныя лічэбнікі падзяляюцца на тры групы:

лічэбнікі, якія абазначаюць цэлыя лікі: адзін, тры, пяць, пятнаццаць;

дробавыя лічэбнікі, якія абазначаюць дробавыя лікі:

адна шостая, сем пятых;

зборныя лічэбнікі, якія абазначаюць сукупнасць прадметаў: двое, трое, шасцёра.

Парадкавыя лічэбнікі адказваюць на пытанні які? каторы? Яны паказваюць на парадкавы лік прадмета сярод іншых прадметаў пры пералічэнні: другі дом, пяты пакой, восьмы паверх, шаснаццаты дзень, семдзесят другі год.

Колькасныя лічэбнікі з'яўляюцца асноўным разра-дам лічэбнікаў.

Паводле складу лічэбнікі падзялякрцца на про-с т ы я (адзін, тры, шэсць), складаныя (пяцьдзесят, васьмідзесяты) і састаўныя (дваццаць тры, сто сем-дзеспт шосты).

Лічэбнікі змяняюцца па склонах. Лічэбнікі адзін, два, абодва змяняюцца па родах, а лічэбнік адзін - і па ліках: адзін дом, адна кніга, адно акно; два дамы, дзве кнігі, два акны; абодва дамы, абедзве кнігі, абодва акны; адны сані.

Лічэбнікі могуць быць любым членам сказа: Дзевяць

і восем - семнаццаць.   Дзелім сорак  на  дваццаць. Сёння ў дваццатай  школе сустрэча з  пісьменнікамі.

Лічэбнік з назоўнікам можа ўтвараць спалучэнне, якое выступае адным членам сказа: Дваццаць вучняў працавала на прышкольным участку.

29 Словаўтварэнне

Усе словы ў мове падзяляюцца на вытворныя і невытворныя.

Вытворнымі лічуцца такія словы, якія фармальна і па сэнсу выводзяцца з іншых аднакараневых слоў словы, словы якія не маюць такой суадносіннасці з другімі аднакараневымі словамі, называецца не вытворныя.

Марфалагічны і немарфалагічны спосаб утварэння.

Марф. - пры дапамозе службовых марфем(суфіксаў, прыставак, постфіксаў, аснова і словаскладанне)

Некаторыя частіны мовы ааддаюць перавагу якім небудзь адным словаутваральным сродкам

Дзеясловы утвараюцца з дапамогай розных праставак.

30 Дзеяслоў як часціна мовы

Дзеяслоў - часціна мовы, якая абазначае дзеян-не або стан прадмета як працэс. Напрыклад, дзеясловы пісаць, будаваць, рамантаваць, узараць, прыходзіць абазначаюць дзеянне, дзеясловы сядзець, спаць, маў-чаць, драмаць абазначаюць стан прадмета.

Значэнне дзеяння ці стану могуць мець і іншыя час-ціны мовы, але толькі дзеяслоў паказвае іх як працэс; параўн., напрыклад, назоўнікі касьба, малацьба і дзея-словы касіць, малаціць; прыметнікі радасны, сонны і дзеясловы радавацца, спаць.

Дзеясловы маюць граматычныя катэгорыі: трыван-не, стан, лад, час, асобу, лік. Формы прошлага часу маюць яшчэ і катэгорыю роду. Дзеясловы могуць быць пераходнымі і непераходнымі, зваротнымі і не-зваротнымі.

Формы дзеяслова падзяляюцца на спрагальныя і неспрагальныя. Да спрагальных адносяцца фор-мы, якія спрагаюцца, г. зн. змяняюцца па асобах, лі-ках (спяваю, спяваеш, спявае; спяваем, спяваеце, спяваюць), часах (спяваю, спяваў, буду спяваць), ла-дах (спяваю, спявай, спяваў бы); у форме прошлага часу змяняюцца і па родах (спяваў, спявала). Да неспрагальных адносяцца формы, якія не спра-гаюцца. Гэта неазначальная форма (інфінітыў): рас-казаць, перапісаць, змалаціць; дзеепрыметнік: рас-казаны, перапісаны, змалочаны; дзеепрыслоўе: раска-заўшы, перапісаўшы, змалаціўшы.

Спрагальныя формы дзеяслова ў сказе звычайна з'яўляюцца выказнікамі: Пестні змоўклі. I лес заці-

хае. Ля ракі дагарэлі   кастры. (Астр.)    Неспрагаль-

ныя формы маюць розныя сінтаксічныя функцыі. Дзее-прыметнік бывае азначэннем або выказнікам, дзее-прыслоўе - акалічнасцю: Кліча дом сцяжынкаю пра-

топтанай. (Ген.)  Неба зацягнута    дымам.  . (I.     М.)

Выбраўшыся за горад, машына імчыць па асфальце.

(I. Н.) Неазначальная форма дзеяслова можа быць любым членам сказа

33 Правільнасць маўлення і сінтаксічн. нормы.

Сінтаксіз вывуч. ___________ а аснове якіх арганіз. Словазлуч. І сказы. У сказе дзейнікі і выказнікі каардынуюцца, прым. У словазлуч. Звычайна дапасуюцца да наз., дзеясловы кіруюць наз., а прыслоўі прымыкаюць да дзеясловаў. Усе гэтыя віды сувязі рэаліз. у канкрэтных сінтаксічных канструкцыях, якія і вызначают сінтаксічную норму. Грунтуюцца гэтыя нормы, як на з-ах каардынац., дапасавання, кіравання, прымыкання, так і на сінтаксічн. здольнасцей. З апошнім фактарам часцей за ўсё звяз. Парушэнні сінтаксічн. нормы.

Парушэнне каардынацыі дзейніка і выказніка:

1)у роле дзейніка выступае зборны наз.

2)у безасабов. сказах з дзеепрым. засежнага стану.

3)дзейнік нязменны запазычн. назоўнік пэўнай родавай прыналежнасці.

4)дзейн. выраж. наз. з прыдаткам, якія маюць розную род. прыналежнасць.

5)дзейн. выраж. спалуч. тыпу: брат з сястрой.

Крытамінацыя- гэта памылковае выкарыстанне асаблівасцей кіравання кіравання аднаго дзеяслова ў канструкцыі з другім дзеясловам, дзеяпрым., прыметнікам.


Кантрольныя пытанні па курсу "Сучасная беларуская мова"

1. Асноўныя этапы развіцця беларускай літаратурнай мовы.

2. Узнікненне   беларускай   народнасці   і   яе   мовы.   Сучасныя   канцэпцыі   паходжання беларускай мовы.

3. Новая беларуская літаратурная мова.

4. Вывучэнне беларускай мовы ў пачатку XX ст.

5. Асаблівасці развіцця беларускага мовазнаўства ў паслякастрычніцкі час. Дэкрэт ад 26 жніўня 1933 г. "Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу".

6. Роля мовы ў жыцці грамадства.

7. Мова і пісьмо. Паняцце графікі. Алфавіт. Кірыліца. Лашніца. 3 гісторыі беларускай

трафікі.

8. Пераклад з рускай мовы на беларускую. Тыпы ўзроўняў перакладу. Трансфармацыі.

Пераклад дзеепрыметнікаў - тэрмінаў.

9. Арфаэпія і яе задачы. Вымаўленне зычных, галосных, спалучэнняў зычных.

10. Націск. Акцэнталагічныя нормы.

11. Інтанацыя.

12. Лексікалогія.

13. Анамастыка.

14. Запазычаная лексіка

15. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання.

16. Тэрмін і яго характэрныя прыкметы.

17. Наменклатурныя назвы.

18. Свабодныя і ўстойлівыя  Словазлучэнні.  Фразеалогія.   Фразеалагічныя  нормы.   Тыпы фразеалагічных значэнняў паводле спалучальнасці.

19. Паняцце арфаграфіі Прынцыпы беларускага правапісу.

20. Правапіс падоўжаных зычных.

21. Правапіс прыстаўных галосных і зычных.

22. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах.

23. Правапіс складаных слоў.

24. Правапіс мяккага знака і апострафа.

25. Асаблівасці скланення ўласных назоўнікаў.

26. Асаблівасці скланення агульных назоўнікаў.

27. Прыметнік. Ступені параўнання.

28. Лічэбнік. Зборныя лічэбнікі. Спалучэнні з лічэбнікам.

29. Асаблівасці словаўтварэння ў беларускай мове. Словаўтварэнне назоўнікаў.

30. Асаблівасці ўтварэння дзеясловаў беларускай мове. (суф. -ава-, -ірава-).

31. Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў.

32. Асноўныя стылі беларускай літаратурнай мовы.

33. Правільнасць маўлення. сінтаксічныя нормы.