Главная История История Беларуси Эссе - Выдавецкая і асветніцкая дзейнасць Сымона Буднага ў Беларусі

 

 


Каталог

Эссе - Выдавецкая і асветніцкая дзейнасць Сымона Буднага ў Беларусі

Выдавецкая і асветніцкая дзейнасць Сымона Буднага ў БеларусіСымон Будны — беларускі гуманіст і асветнік, адзін з буйнейшых дзеячаў рэфармацыйнага руху на Беларусі, імя якога ў ХVІ стагоддзі было шырока вядомае ў Англіі, Нямеччыне, Італіі ды іншых краінах Заходняй Еўропы. Сымон Будны унёс свой арыгінальны ўклад у скарбніцу беларускай культуры і думкі, прадоўжыў і памножыў скарынінскія рэнесансна-гуманістычныя традыцыі [2, c. 132].Пытанне аб месцы яго нараджэння і нацыянальнасці па сённяшні дзень застаецца дыскусійным. Дакладна не высветлена, беларус ён ці паляк, нарадзіўся ў Будах беларускіх ці ў Будах, што знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы (Мазовія). Многія факты сведчаць на карысць яго беларускага паходжання: добрае веданне беларускай мовы, жыцця, нораваў, звычаяў, рэлігійных уяўленняў беларусаў, значная колькасць беларускіх слоў, фразеалагізмаў, народных прымавак і прыказак у яго творах, беларускі патрыятызм і да т.п. [3, c. 6-7]Аукацыю С.Будны атрымаў на факультэце свабодных мастацтваў Кракаўскага ўніверсітэта. быў надзвычай адукаваным чалавекам. Апрача роднай беларускай мовы ён выдатна валодаў класічнай лацінай, старажытнагабрэйскай, а таксама грэцкай, стараславянскай, польскай ды іншымі мовамі [5, c. 39].У 1558 г. Будны прыехаў у сталіцу Вялікага княства Літоўскага — Вільню, дзе заняў пасаду катэхізіста, (настаўніка пратэстанцкага таварыства). У выніку гэтай дзейнасці, якая працягвалася 2 гады, склалася яго першая праца на беларускай мове – “Катэхізіс”, які пазней быў выдадзены ў Нясвіжы на беларускай мове. У 1560 г. Будны атрымлівае павышэнне: назначаецца прапаведнікам у Клецк. Сумесна з нясвіжскім намеснікам Мацеем Кавячынскім і яго братамі, а таксама з кальвінісцкім міністрам (прапаведнікам) Лаўрэнціем Крышкоўскім Будны заснаваў у Нясвіжы друкарню. Падтрымку, беларускім кнігавыдаўцам аказвалі ўладальнік Нясвіжа Мікалай Радзівіл Чорны і будучы канцлер Вялікага княства Літоўскага Астафій Валовіч [4, c. 52].У пачатку 60-х гадоў XVI ст. С. Будны стаў значным грамадска-палітычным дзеячам пратэстанцкага толку і ў хуткім часе набыў еўрапейскую вядомасць як мысліцель-рацыяналіст і таленавіты публіцыст.Для асветы простых людзей у 1562 г. у Нясвіжскай друкарні пад апекай Мікалая Радзівіла Чорнага ён выдаў свой “Катэхізіс”, а потым і другую кнігу на беларускай мове “Аб апраўданні грэшнага чалавека перад Богам”, якая, на жаль, не захавалася.Сымон Будны належаў да памяркоўнай рэлігійна-рэфармацыйнай плыні, блізкай да кальвінізму, якая на Беларусі і ў Літве называлася евангелічнай. Але ў пач. 1560-х гадоў у яго ўзніклі сумненні наконт трактоўкі асноўных палажэнняў хрысціянскай дагматыкі – догмата Тройцы і прыроды Хрыста. Будны сярэдзіны 1560-х гадоў. – адзін з ідэолагаў антытрынітарызму, радыкальнай плыні беларуска-літоўскай Рэфармацыі. У 1565 гаду, пасля смерці Мікалая Радзівіла Чорнага, Будны пакінуў Клецк і пераехаў у Холхла, куды яго запрасіла Ганна Кішка – удава віцебскага ваяводы [1, c. 125]. Аб месцы выдання Бібліі існуе шмат спрэчак. Вядома, што Нясвіж у 1571 перайшоў у валоданне каталіцкага біскупа Мікалая Радзівіла Сіроткі, Кавячынскі перавёз Нясвіжскую друкарню ў свой маёнтак Узда. У 1572 Будны з Холхла пераехаў у Заслаўе (пад Мінскам), бліжэй да месца выдання Бібліі. У гэтым жа годзе Біблія ў поўным аб’ёме выйшла ў свет. Месца выдання на ёй не пазначана. Прадмова Кавячынскага пазначана Уздой, прадмова С. Буднага – Заслаўем, і таму яе можна назваць нясвіжска-ўздзенска-заслаўскай Бібліяй.У гэты перыяд у лесе Буднага адбыўся пералом. Восенню 1573 магнат-арыянін Яна Кішкі прапанаваў яму пасаду прапаведніка ў Лоску, заснаваў там друкарню і аддаў яе ў поўнае распараджэнне С. Буднага. ў 70-я гады ў Лоску разгарнуў кіпучую літаратурна-публіцыстычную дзейнасць. Гэта быў вельмі плённы перыяд, калі Будны выдаваў кнігу за кнігай на лацінскай і польскай мовах.У 1574 у Лоскай друкарні выйшаў Новы запавет з прадмовай і каментарыямі Буднага, што былі апушчаны ў нясвіжска-ўздзенска-заслаўскай Бібліі. Вялікая прадмова, у якой аўтар выказаў ідэі прынцыповага метадалагічнага значэння, грунтоўныя каментарыі да евангельскіх тэкстаў зрабілі гэта выданне ўнікальным, выдатным помнікам не толькі беларускай, але і еўрапейскай думкі. У іх Будны выклаў свае сацыяльна-палітычныя, рэлігійна-філасофскія і педагагічныя ідэі. Яго творы характарызуюцца яснасцю думкі, дасціпнасцю, палемічнай завостранасцю і пераканаўчасцю аргументацыі [4, c. 53].У той перыяд вялікае значэнне Сымон Будны надаваў прапагандзе сваіх рэлігійна-філасофскіх ідэй і на Захадзе. На працягу 1574 ён выдаў у Лоскай друкарні на лацінскай мове некалькі твораў: “Аб дзвюх прыродах Хрыста”, “З нагоды аргументаў Сімлера”, “Кароткі доказ, што Хрыстос не з’яўляецца такім жа богам, як бацька” і інш. У 1576 у Лоску выйшаў у свет галоўны рэлігійна-філасофскі твор Сымона Буднага “Пра найважнейшыя палажэнні хрысціянскай веры”, у якім ён абагульніў свае радыкальныя ідэі. Апошнія гады Буднага жыў пры дварах выпадковых мецэнатаў. У гэты час ён рыхтуе другую рэдакцыю Новага запавету (1589), выпраўленая і перапрацаваная. Усё сваё жыццё Сымон Будны прысвяціў справе асветы народа і падрыву аўтарытэту афіцыйнай хрысціянскай царквы. Ён першым пасля Скарыны не толькі выкарыстоўваў беларускую мову ў рэлігійным пісьменстве, але і прапагандаваў яе як раўнапраўную мову, як лепшы сродак для распаўсюджвання ведаў сярод простага народа.  Спіс выкарыстанай літаратуры1.    Банько В.В. Сымон Будны і беларуская культура // Весці АН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. – 1993. – № 4. – С. 125-126.2.    Галенчанка Г.Я. Францыск Скарына: Спадчына і пераемнікі. – Мн.: Красіка-Прынт, 2002. – 184 с.3.    Кемпфі А. Адкуль Сымон Будны // Голас Радзімы. – 1995. – 16 лістапада. – С. 6-7.4.    Падокшын С.А. Будны Сымон // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. – Мн.: БелЭн, 1995. – 671 с. 5.    Саверчанка І.В. Сымон Будны: гуманіст і рэфарматар. – Мн.: Універсітэцкае, 1993. – 228 с.

Схожие работы



Архитектура

Курсовая - Узнікненне барочных тэндэнцый у архітэктуры

Делопроизводство

Реферат - Корпоративные системы управления
Курсовая - Документирование распорядительной деятельности по управлению персоналом
Реферат - Корпоративные системы управления документами – достоинства и недостатки

Источниковедение

Реферат - Датыроўка і атрыбутыка гатычнага і барочнага стыляў у архітэктуры Беларусі

История государства и права зарубежных стран

Контрольная - Возникновение феодального государства у болгар. Общественный и государственный строй Болгарии в 11-14 вв.

Административное право

Контрольная_Отделы и управления
Контрольная_Органы государственного управления

История отечественного государства и права

Курсовая - Мясцовыя органы улады на Беларусі 15-17 стст.
Контрольная - Гісторыя дзяржавы і права Беларусі

Литература, Лингвистика

Контрольная - Творчасць Янкі Ккупалы ў 30-40-х гг. ХХ в.

История

Контрольная - Беларусь ва ўмовах нямецкай акупацыі
Контрольная - Украина во 2-ой половине XIV- 1 пол. XVI столетия
Контрольная - Устав Ярослава
Контрольная - Образование СССР. Национальная политика и национально-государтсвенное устройство
Контрольная - Специфика организации управления в годы ВОВ

Медицина

Курсовая - Эмоциональный интеллект как фактор социально-псиихол адаптации у врачей
Курсовая - Совершенствование системы управления медобслуживанием

Педагогика

Курсовая - Роль дидактических игр в повышении уровня знаний
Контрольная - Методы и технологии образовательного процесса, стимулирующие развитие творческого потенциала учащихся
Курсовая - Формирование у родителей воспитанников дошкольного учреждения представления о способах проявления родительской любви
Курсовая - Методика интенсивного обучения на уроках английского языка
Курсовая - Тестирование как форма оценки знаний и умений учащихся»

Социальная работа

Контрольная - Социальная проблема сиротства в условиях становления института социальной работы в Республке Беларусь
Курсовая - Проблемы молодежи в условиях рыночной экономики
Контрольная - Формы и методы устройства сирот в замещающие семьи

Семейная психология

Курсовая - Различные типы установок в браке

Физиология

Курсовая - Физиологические мероприятия повышения эффективности восстановительных процессов после выполнения спортивных упражнений

Политология, Политистория

Курсовая - Социальная политика в условиях трансформационной экономики
Диплом - Терроризм как угроза международной безопасности
Диссертация - Государственная политика в Республике Беларусь по дебюрократизации системы управления

Психология, Общение, Человек

Контрольная - Организация и руководство самостоятельной работой учащихся и студентов при изучении психологии
Контрольная - Психологические особенности формирования учебных умений
Курсовая - Характеристика уровня эмпатических способностей студентов психологических факультетов
Контрольная - Терапия реальностью У. Глассера в психокоррекции и консультировании

Детская психология

Курсовая - Развитие мышления у ребенка
Контрольная - Методика введения элементов психологической закалки подростков в учебные занятия по специальной подготовке школьников
Курсовая - Развитие образной памяти у детей дошкольного возраста
Курсовая - Развитие фонематического восприятия у детей с общим недоразвитием речи
Курсовая - Особенности стрессоустойчивости учащихся 10 класса

Разное

Курсовая - Формирование зрительного восприятия изобразительного искусства учащихся
Контрольная - Биологическое разнообразие и устойчивость биосферы
Курсовая - Условия эффективности использования пластических материалов (глина, паластилин) на уроках деккоративной лепки нач классы с практикой
Реферат - Нормообразующие факторы и их учет при разработке норм труда

Уголовное право

Бакалаврская - 430 статья Уголовного кодекса Республики Беларусь
Контрольная - Уголовное право
Контрольная - Уголовное право 1
Контрольная - Уголовное право 2
Контрольная - Уголовное право 3

Финансы

Курсовая - Управление финансовыми рисками